Сьледчы з Горадні запісаў відэазварот да сілавікоў і міністра ўнутраных справаў Беларусі. ВІДЭА

Сьледчы ў асабліва важных справах у Горадні Ігар Лобан зьвярнуўся да сілавікоў і міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Караева.

Ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram прапанову Юрыю Караеву сысьці ў адстаўку за тыя бясчынствы, якія за апошні тыдзень сілавікі рабілі з беларусамі.

Сілавікоў усіх ведамстваў ён заклікаў не баяцца і стаць на бок праўды.

Ігар Лобан працуе ў Сьледчым камітэце 11 гадоў. З 10 жніўня ён у працоўным адпачынку. Кіраўніцтва яму ўжо прапанавала напісаць рапарт аб звальненьні на пагадненьне бакоў. Лобан гатовы звольніцца і вярнуцца ў Сьледчы камітэт, калі зьменіцца ўлада. Яму ўжо даслалі больш як 40 прапановаў працы.