Аляксандар Лукашэнка падчас чарговай нарады выказаўся на тэму грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне.
«Ня трэба нас закалыхваць мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. І потым, мы ж мэтадычкі чыталі каляровых рэвалюцый. Больш за тое, ужо зьявіліся элемэнты вонкавага ўмяшаньня», — спасылаецца на Лукашэнку агенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны адказаў Лукашэнку на абвінавачаньне ў «разьвязваньні агрэсіі» супраць БеларусіЁн не сумняваецца, што «агрэсія супраць Беларусі» разгортваецца паводле сплянаванага сцэнару.
«Трэба зьвязацца з прэзыдэнтам Расеі Пуціным, каб я мог зь ім перамовіцца. Таму што гэта ўжо пагроза ня толькі Беларусі. Ведаеце, некаторыя расейцы, я гляджу, занадта разумныя, пачынаюць крычаць: „Вось, Беларусь, так, ня гэтак“. Я хачу сказаць, што абарона Беларусі — гэта ня менш, чым абарона ўсёй нашай прасторы, саюзнай дзяржавы, і прыклад іншым. Калі беларусы ня вытрымаюць, пакоціцца гэтая хваля туды. Таму за нас так ўчапіліся», — папярэдзіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкала рыхтуе дакумэнты супраць Лукашэнкі для накіраваньня ў Міжнародны судТыя, хто блукаюць па вуліцах, гэтага ў большасьці сваёй не разумеюць, лічыць ён. Але гэта разумеюць тыя, хто «каардынуе і накіроўвае».
«Пастановачныя кадры, фэйкі. У мяне, аказваецца, ужо знайшлі ў Маскве нейкі дом. Публічна хачу сказаць: знайшлі — забярыце. У мяне ў Беларусі ўласнасьці няма, акрамя рэзыдэнцыі афіцыйнай, дзе я жыву ў вёсцы. Аказваецца, я ўжо з краіны зьехаў. Ці захварэў, ці памёр. І гэта ўсё круціцца. Дзеля чаго? Каб стварыць агідненькі настрой. Мы гэтага дапусьціць не павінны», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.