15 жніўня ў Менску пахавалі Аляксандра Тарайкоўскага — пратэстоўца, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля станцыі мэтро «Пушкінская» 10 жніўня. Свабода вяла жывы відэарэпартаж.
А 12-й гадзіне каля «Пушкінскай» прайшла хвіліна маўчаньня.
У гэты ж час у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага пачалося разьвітаньне з загінулым. Праз рытуальную залю прайшлі каля 800 чалавек, якія паклалі кветкі і вянкі.
Каля труны былі бацька, сястра і іншыя сваякі, яны плакалі. Людзі да іх не падыходзілі, бо працаўнікі рытуальнай залі папрасілі, каб не турбавалі сям’ю. Мітынгу не было.
Калі труну з Тарайкоўскім выносілі з залі, людзі сталі на калені, пляскалі, паказвалі знак вікторыі і выгукалі «Слава герою!», «Жыве Беларусь!».
Аляксандра Тарайкоўскага пахавалі на Заходніх могілках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак
Your browser doesn’t support HTML5