Эўракамісар Вархэі: санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуюцца поўным ходам

Эўракамісар Эўразьвязу ў пытаньнях суседзтва і пашырэньня Олівэр Вархэі

Эўракамісар Эўразьвязу ў пытаньнях суседзтва і пашырэньня Олівер Вархэі даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода адразу пасьля паседжаньня кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ.

Галоўнае:

  • Пастанова аб санкцыях Эўразьвязу супраць рэжыму ў Менску, магчыма, набудзе канчатковы варыянт на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ 27–28 жніўня ў Бэрліне.
  • Эўракамісія створыць фонд для ахвяраў рэпрэсіяў.
  • Эўразьвяз дашле ў Беларусь азнаямляльную місію, якая вывучыць сытуацыю на месцы. Зь вялікай верагоднасьцю выбары трэба будзе правесьці паўторна.
  • Функцыянэры Эўразьвязу падтрымліваюць сталы кантакт зь беларускім МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністры замежных спраў ЭЗ папрасілі Эўракамісію выпрацаваць праект санкцый супраць Беларусі