Сёньня адбылася нарада міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Яны даручылі Эўракамісіі выпрацаваць санкцыі адносна Беларусі.
Вось што расказаў пра рашэньне міністраў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.
Лінкявічус: Як і многія іншыя, я таксама прапанаваў увесьці асобныя мэтанакіраваныя санкцыі супраць тых, хто ўчыніў гэтыя фальсыфікацыі выбараў, і тых, хто ўжываў празьмерную сілу — кіраўніцтва ўнутраных спраў і кіраўніцтва АМАПу. Большасьць падтрымала гэта, і Эўракамісія пачне тэхнічны працэс.
Я таксама прапанаваў стварыць фонд для ахвяраў рэпрэсій. Была шырокая падтрымка гэтай прапановы. Таму я спадзяюся, што мы распрацуем падрабязнасьці і ўмовы, таму што многія пакутуюць і, безумоўна, ёсьць наступствы для некаторых, якія працягваюцца, таму мы сапраўды зможам падтрымаць іх маральна, а таксама іншымі спосабамі.
Я таксама падтрымаў ініцыяваньне пасяджэньня Рады правоў чалавека ААН. Такім чынам, мы паглядзім, як гэта адбудзецца, але я веру, што гэта можа адбыцца. Хутчэй за ўсё, будзе арганізаваная нейкая місія, каб паехаць у Менск і шукаць дадатковую інфармацыю пра тое, што там адбываецца. І, безумоўна, вельмі важна наладзіць дыялёг у грамадзтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты ў Менску і Салігорску. СТРЫМ СвабодыРадыё Свабода: Ці выступіць Эўразьвяз як пасярэднік?
Лінкявічус: Калі будзе магчымасьць, Эўразьвяз паспрабуе, так бы мовіць, спрыяць гэтаму дыялёгу.
Радыё Свабода: Ці гатовыя чыноўнікі Эўразьвязу ці нават прэм’ер-міністры краінаў Эўразьвязу паехаць у Менск?
Лінкявічус: На гэтым пасяджэньні такога не абмяркоўвалася, але я не выключаю гэтага, і мы ўсе гатовы паехаць, калі гэта прынясе карысьць. І, дарэчы, мы выказалі здагадку, што нашыя папярэднія заявы мелі плён. Мы прапануем добрыя паслугі і дапамогу. Але мы павінны быць упэўненыя, што гэта будзе карысна. І калі гэта будзе, то многія з нас гатовыя паехаць у Менск, але сёньня на нарадзе гэта не абмяркоўвалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы міністар культуры Латушка прыйшоў на мітынг да Дома ўраду і запатрабаваў адстаўкі кіраўніка МУСРадыё Свабода: Ці патрабавалі вы новых выбараў?
Лінкявічус: Гэта не было дакладна абмеркавана. Але, на маю думку, гэта было б лягічна, таму што, калі мы не прызнаем гэтыя выбары, значыць, новыя выбары мусяць адбыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочыя «Беларуськалію» патрабуюць новых выбараў, вызваленьня затрыманых і расфармаваньня АМАПу. ФОТА