Перад Домам ураду стаў ланцуг з 14 салдатаў унутраных войскаў і 2 камандзіраў у зялёнай форме, у касках і з шчытамі. Сюды дайшла калёна рабочых МТЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочыя МТЗ ідуць маршам да Дому ўраду, да іх далучаюцца іншыя. Такое ў Менску было 30 гадоў тамуДа сілавікоў падышлі дзяўчаты з кветкамі. Амапаўцы кажуць, што ня будуць біць людзей.
Адбываецца братаньне, перадае карэспандэнт Свабоды. Потым колкасьць салдатаў вырасла да 30, інцыдэнтаў няма.