У МУС заклапочаныя праблемай перапоўненасьці месцаў увязьненьня затрыманых: БелТА спасылаецца на афіцыйную прадстаўніцу ведамства Вольгу Чамаданаву.
Зь яе словаў, мінулыя содні сталі самымі спакойным за апошнія чатыры дні. Акцыі мелі мірны характар, удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці» ў сталіцы і шэрагу гарадоў паказалі імкненьне да ўрэгуляваньня ўсіх пытаньняў негвалтоўнымі мэтадамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як задакумэнтаваць выпадкі катаваньняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьціУ асобных выпадках мелі месца «несанкцыянаваныя мерапрыемствы», агулам за содні складзена 102 пратаколы аб адміністрацыйных парушэньнях.
Акрамя таго, удакладніла Чамаданава, МУС заклапочаны праблемай перапаўненьня месцаў увязьненьня затрыманых.
Звыш 2 тысяч чалавек ужо адпушчаныя дадому, лёс іншых вырашаецца, дадала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску і Жодзіне пачалі выпускаць затрыманых 9-12 жніўняАд моманту першых акцыяў пратэсту 9 жніўня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя амаль 7 тысяч чалавек. З гэтай прычыны ў камэрах, разьлічаных на 4–6 вязьняў, трымалі па 40–50.