Менскі гарадзкі суд: 1063 чалавекі арыштаваныя за пратэсты

Суд Савецкага раёну Менску. Архіўнае фота.

Менскі гарадзкі суд паведаміў, што агулам 1063 чалавекі былі арыштаваны на мітынгах 11–12 жніўня

Менскі гарадзкі суд апублікаваў сьпіс арыштаваных падчас акцыяў пратэсту 11–12 жніўня ў Менску і тэрміны іх адміністрацыйных арыштаў.

Сьпісы апублікавалі «ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у суды гораду Менску».

У сьпісе арыштаваных у пятніцу 503 прозьвішчы. Учора суд апублікаваў сьпісы арыштаваных 11 жніўня. У гэтым сьпісе 560 прозьвішчаў. Тэрмін арышту — ад 7 да 25 содняў.