З СТВ і Белта. Чарговыя журналісты звальняюцца з дзяржаўных СМІ

Белта

Рэпартэр Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Лучанок і журналіст інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Павал Горбач паведамілі сёньня ў сваіх сацыяльных сетак, што яны звальняюцца з працы.

Аляксандар Лучанок напісаў у сваім Інстаграме, што ўся інфармацыя, якая трансьлюецца па ТБ, выразна выверана, не адзін раз прачытаная рэдактарамі і ідэолягамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З БТ сышоў вядоўца тэлепраекту Мінабароны і зьвярнуўся да вайскоўцаў. ВІДЭА

«Утрымліваць Ціханоўскую ў ЦВК 6 гадзiн i спадзявацца, што менавіта таму беларусы ня пойдуць на пратэст? Гэта яшчэ больш разгарачыць народ, ужо даказана! Сымбаль пратэсту сёньня не Ціханоўская, а самі людзі!»

Горбач напісаў, што заяву на звальненьне напісаў сёньня ранкам.

«Вырашыў ўчора. І вельмі шкадую, што ўчора быў выходны, і таварышы накшталт Перліна мяне апярэдзілі. Лічыце, ўліўся ў хвалю звальненьняў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ двое вядоўцаў звольніліся з БТ