Тэлеканал «Беларусь 1» прысьвяціў значную частку выпуску навінаў а 15-й гадзіне шматлікім пратэстам супраць міліцэйскага гвалту і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Праўда, ані пра прычыну пратэстаў, ані пра іх маштаб не згадалі.
Сьледам за галоўнай навіной выпуску — нарады ў «нашага прэзыдэнта» (так прагучала ў навінах. — РС) Аляксандра Лукашэнкі пра працу паліўна-энэргетычнага комплексу — тэлеканал расказаў, што Міністэрства ўнутраных спраў прымае «ўсе неабходныя захады» для навядзеньня парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чытайце апошнія навіны Свабоды ў нашым тэлеграм-каналеПаводле БТ, нягледзячы на напружаную сытуацыю, міліцыя «стараецца наладзіць дыялёг зь людзьмі» бо «усім нам жыць «на гэтай вуліцы, у гэтым горадзе, краіне». Гэтыя словы падмацавалі кадрамі размовы міліцыянта з натоўпам людзей (дзе, калі і пры якіх абставінах — неядома).
У навінах адзначылі вялікі ўзровень агрэсіі пратэстоўцаў у дачыненьні да праваахоўнікаў, спаслаўшыся на дадзеныя МУС, паводле якіх 103 супрацоўнікі пацярпелі за 4 дні. Пры гэтым дзяржаўнае ТБ не паведаміла, колькі чалавек пацярпелі сярод дэманстрантаў, не паказалі шматлікія відэакадры, дзе супрацоўнікі АМАПу і іншых сілавых структур чыняць неабгрунтаваны гвалт над пратэстоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэнісістка Вера Лапко: «Маё сэрца разрываецца на часткі. Беларусы, родныя, трымайцеся»Тэлеканал «Беларусь 1» зьняпраўдзіў інфармацыю, што многія прадстаўнікі сілавых органаў падалі ў адстаўку альбо адмовіліся ад сваіх званьняў, назваўшы фэйкамі паведамленьні ў сацыяльных сетках.
У выпуску паказалі камэнтар старшыні Асацыяцыі шматдзетных бацькоў Тацьцяны Краўчанкі, якая «заклікае адумацца і спыніцца». Паводле яе, «беспарадкі чыняць тыя, каму абыякавае тое, што будзе ў нас у краіне».
Асобна разабралі адмову расейскага музыканта Ўладзімера Сьпівакова ад мэдаля Францішка Скарыны, адзначыўшы што «пад эмацыйны і псыхалягічны стрэс трапляюць многія».