Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэнавацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі, інфармуе «Прессбол».
«Цяпер я павінна поўным ходам рыхтавацца да US Open, трэнавацца, мае думкі павінны быць накіраваныя толькі на гэта. Але ўжо трэці дзень не магу нармальна заснуць, бо перажываю і маё сэрца разрываецца на часткі з прычыны таго, што цяпер адбываецца ў маёй роднай, радзiмай Беларусi.
Беларусы, родненькія, трымайцеся», — напісала Лапко ў сторы ў «Інстаграме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З самай раніцы на вуліцах людзі стаяць у «ланцугах салідарнасьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіёнка сьвету ў мастацкай гімнастыцы Ганна Глазкова: спыніце гвалт супраць мірных людзей