Капітан міліцыі з Наваполацку, супрацоўнік Дэпартамэнту аховы Ягор Емяльянаў 11 жніўня апублікаваў у Instagram заяву аб звальненьні на фоне масавых пратэстаў.
Як піша Tut.by, Дэпартамэнт аховы сьцьвярджае, што яго звольнілі «за прагул», а жонка кажа, што яго 11 жніўня затрымалі: пасьля таго, як ён падаў рапарт на звальненьне, папрасілі прыехаць перааформіць дакумэнты.
Факт затрыманьня пацьвердзілі, у чым вінавацяць — не сказалі.
Жонка Ягора Емяльянава Марына расказала, што раніцай 13 жніўня судзьдзя вызваліў мужа.
«Абвінавачвалі па адміністрацыйным артыкуле ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў», — сказала яна, піша «Настоящее время».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ двое вядоўцаў звольніліся з БТУчастковы інспэктар з Гомля Іван Колас, які публікаваў відэазварот да калегаў з заклікам не чыніць гвалту супраць бяззбройных і не настаўляць зброю на пратэстоўцаў, зьнік, піша Tut.by.
Да яго ў ноч на чацьвер прыяжджалі дзьве машыны «забраць пасьведчаньне і жэтон», якія ён скінуў з акна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёрты дзень пратэстаў у Беларусі. Асноўнае