12 жніўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі чацьвёрты дзень працягваліся масавыя пратэсты ў сувязі з абвяшчэньнем Аляксандра Лукашэнкі пераможцам на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах.
Яшчэ з раніцы дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў Менску затрымалі каардынатараў масавых беспарадкаў, а таксама мужчыну, «які раздаваў грошы тым, хто ўдзельнічае ў масавых беспарадках». Пазьней у арганізацыі і фінансаваньні масавых беспарадкаў абвінавацілі прадстаўнікоў штабу Віктара Бабарыкі, затрымалі 5 валянтэраў штабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвінавачаны ў арганізацыі беспарадкаў у Менску аказаўся прадаўцом машынГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штаб Бабарыкі адказаў на абвінавачаньні ў арганізацыі беспарадкаў
Акцыі пратэсту 12 жніўня пачаліся яшчэ ўдзень — жанчыны па ўсёй Беларусі выходзілі на вуліцы з кветкамі і станавіліся ў «ланцугі салідарнасьці» на знак пратэсту супраць жорсткасьці сілавікоў падчас разгону дэманстрантаў
Першая акцыя прайшла ў Менску, ля Камароўскага рынку аб 11-й раніцы — сілавікі сказалі разысьціся, дэманстранткі сышлі з закладзенымі за галаву рукамі, але пазьней акцыя аднавілася. Пасьля жанчыны выйшлі ў «ланцугі салідарнасьці» ў іншых раёнах Менску, а таксама ў Горадні, Віцебску, Берасьці, Магілёве, Бабруйску, Баранавічах, Жодзіна, Лідзе, Ваўкавыску, Слуцку, Мар’інай Горцы, Мазыры, Жлобіне і іншых гарадах.
У Менску яшчэ ў 17:35 зноў закрылі станцыі мэтро «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Леніна», «Плошча Перамогі», а з 18:00 яшчэ і станцыі «Няміга», «Фрунзэнская» і «Маладзёжная». Многія крамы, кавярні, іншыя грамадзкія ўстановы закрыліся раней, чым звычайна.
Увечары людзі працягвалі выходзіць на вуліцы ў розных раёнах Менску: станавіліся ў «ланцугі салідарнасьці», проста зьбіраліся і стаялі або разам прагульваліся з кветкамі, крычалі «Жыве Беларусь», «Перамен», сьпявалі — каля плошчы Перамогі, ва Ўруччы, Лошыцы, на Пушкінскай, Каменнай Горцы, на Пятроўшчыне, Грушаўцы, у Малінаўцы, ля Dana Mall, у Серабранцы, Новай Баравой і іншых раёнах.
Да ўдзельнікаў акцый падʼяжджалі аўтазакі і мікрааўтобусы з АМАПам, людзей разганялі, але яны зноў зьбіраліся. На Пятроўшчыне людзі спынілі рух на некалькі хвілін. Пратэстоўцаў затрымлівалі, некаторых білі, часам зноў ужывалі шумавыя гранаты і гумовыя кулі.
МУС сёньня паведаміла пра два наезды на міліцыянтаў у Менску і Баранавічах, а таксама пра тое, што затрымала ў Менску двух 18- і 19-гадовых «вытворцаў «кактэйлю Молатава», якія «напаўнялі бутэлькі запальнай сумесьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў БеларусіАкцыі прайшлі і ў рэгіёнах: Горадні, Магілёве, Гомлі, Берасьці, Віцебску, Барысаве, Баранавічах, Бабруйску, Лідзе, Фаніпалі, Рагачове, Наваполацку, Смалявічах і іншых гарадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэст і разгон у Гомлі вечарам 12 жніўня. ФОТАДа мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Менску 12 жніўня на акцыю пратэсту супраць гвалту сілавікоў выйшлі каля 200 мэдработнікаў.
Да ўдзельнікаў акцыі прыехаў міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік і прапанаваў пагаварыць у актавай залі мэдунівэрсытэту, але мэдыкі адмовіліся, сказаўшы: «Размаўляйце з намі тут і цяпер».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «ланцугу салідарнасьці» ад Пятроўшчыны да Малінаўкі стаялі больш за 200 мэдыкаў. ФОТА
Пазьней Каранік у афіцыйным камэнтары заявіў, што «сумна бачыць, як дакладна зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю пратэсту мэдыкаў. Пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў затрымалі рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў затрымалі рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогіСтала вядома пра другую ахвяру пратэстаў у Беларусі: 25-гадовы гамяльчук Аляксандар Віхор памёр у шпіталі, куды яго даставілі з аўтазаку ў нядзелю. Аляксандар ня ўдзельнічаў у акцыі, ехаў на спатканьне да дзяўчыны, расказала ягоная маці. Яго затрымалі недзе ў цэнтры, калі ён перасаджваўся на іншы транспарт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне адмовіліся паказваць цела сына». У Гомлі пасьля затрыманьня памёр 25-гадовы хлопецУ Менску затрымалі ўкраінскіх праваабаронцаў Канстанціна Равуцкага і Яўгена Васільева, пазьней стала вядома, што яны зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 10–12 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўкраінскіх праваабаронцаў, затрыманых у Менску, завялі крымінальную справуПрацягвалі затрымліваць журналістаў, нягледзячы на сёньняшнія абяцаньні кіраўніка МУС «журналістаў не чапаць». У Менску затрымалі журналіста «Радыё Свабода» Віталя Цыганкова разам з жонкай Вольгай (Віталя Цыганкова пры гэтым жорстка зьбілі), карэспандэнтаў «Белсату» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана, у Бабруйску затрымалі журналіста «Бобруйского курьера» Андрэя Шобіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорстка затрымалі і зьбілі палітычнага аналітыка Віталя Цыганкова і доктара Вольгу ЦыганковуЗвольніліся адразу пяць вядоўцаў дзяржаўнай тэлевізіі:
- Вольга Багатырэвіч (АНТ),
- Андрэй Макаёнак («Беларусь-1», праграма «Добрай ранiцы, Беларусь»),
- Уладзімер Бурко («Беларусь-1», праграма «Арсэнал»),
- Вера Карэтнікава (СТВ і БТ),
- Яўген Перлін («Беларусь-1»).