Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, а таксама грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца аднім з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
20 незвычайных фактаў пра Якуба Коласа
Таксама ў гэты дзень
1654 — пасьля працяглае аблогі горад Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара.
1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1899 — клясык амэрыканскіх фільмаў жаху Альфрэд Хічкок.
1913 — беларускі кампазытар Анатоль Багатыроў, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «У пушчах Палесься», абапёртай на аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).
1926 — камуністычны дыктатар Кубы Фідэль Кастра. Ён кіраваў краінай з 1959 па 2006 год, калі перастаў зьяўляцца на публіцы і перадаў свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю.
У памяці
1946 — памёр Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.