Туды прыбыў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, які хацеў запрасіць іх паразмаўляць унутры актавай залі мэдычнага ўнівэрсытэту.
Але мэдыкі адмовіліся, сказаўшы: «Размаўляйце з намі тут і цяпер».
Да ланцуга мэдыкаў пад'яжджалі 2 аўтазакі, 2 мікрааўтобусы зь міліцыяй і браняваная машына.
Паведамлялася пра затрыманьне рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў. Свабодзе пра гэта расказалі сьведкі падзеі. Паводле іх, калі скончылася акцыя «Мэдыкі з народам» каля мэтро «Малінаўка», некаторыя мэдыкі пайшлі на стаянку да сваіх аўтамабіляў. Да кампаніі з 5 чалавек падышлі міліцыянты. Траіх мужчын паклалі на асфальт, аднаго зь іх затрымалі і зьвезьлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў затрымалі рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогіКалегі рэаніматоляга Андрэя Вітушкі, якога затрымалі 10 жніўня ў Цэнтральным РУУС, дзе ён шукаў свайго 16-гадовага сына Мірона. Жонку Андрэя Крысьціну Вітушку таксама затрымалі, у ізалятары на Акрэсьціна не даюць жыцьцёва неабходных лекаў.
Пазьней міністар Каранік заявіў: «Сумна бачыць, як зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю мэдыкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранік пра акцыю мэдыкаў: «Выразна зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю»