«Спыніць выкарыстаньне сілы ў адносінах да мірных людзей» — акторы і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра запісалі відэазварот

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

«Мы купалаўцы з болем глядзім на тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне, але кожны вечар жывем, як на фронце», — распачынае зварот купалаўцаў актор і рэжысэр Раман Падаляка.

«Мы супраць тэрору і гвалту. Мы супраць сьмерці і крыві ў нашай краіне», — кажуць купалаўцы.

У відэазвароце ўдзельнічаюць акторы і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра.

Ён завяршаецца пад гукі сыгналаў аўтамабіляў, якія сталі сымбалем падтрымкі падчас пратэстаў у Беларусі.