«Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — расказала Вольга Цыганкова.
Муж і жонка Цыганковы знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Вольга Цыганкова расказала наступнае:
«На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсьці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, зьбіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакумэнты з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я праз гэта паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТПазьней прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што зьбіцьця не было:
«Каля 19.40 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць машыну „Нісан“ для праверкі дакумэнтаў. За рулём знаходзілася 38-гадовая кіроўца, якая праігнаравала неаднаразовыя патрабаваньні аб прыпынку.
Міліцыянты пачалі перасьледаваць аўтамабіль, пакуль ён не спыніўся. Ужо падчас праверкі дакумэнтаў жанчына заціснула руку супрацоўніка шыбай і пачала рух.
У выніку кіроўца і пасажыр машыны дастаўлены ў Маскоўскае РУУС для разбору. Жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці за невыкананьне патрабаваньня аб прыпынку аўто».