Аб’яднаная партыя левых «Справядлівы сьвет» падтрымлівае мірны пратэст і заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі да згуртаваньня ў адстойваньні сваіх канстытуцыйных правоў і салідарнасьці з пацярпелымі ад самавольства дзейнай улады.
Левыя патрабуюць ад усіх дзяржаўных органаў і службовых асобаў прыняць вычарпальныя захады дзеля спыненьня гвалту ў адносінах да грамадзянаў, якія рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на мірны пратэст, і неадкладна вызваліць усіх затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БДІПЧ заклікала беларускія ўлады вызваліць затрыманых пратэстоўцаўТаксама партыйцы прапануюць дзейнай уладзе неадкладна арганізаваць дыялёг з прадстаўнікамі ўсяго спэктру палітычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці аб правядзеньні найбліжэйшым часам новых выбараў прэзыдэнта паводле правілаў, якія гарантуюць свабодны, справядлівы і празрысты для грамадзкага кантролю выбарчы працэс.
Гэта адзіны цывілізаваны выхад з існага палітычнага крызісу і альтэрнатыва спаўзаньню краіны да грамадзянскай вайны, падкрэсьліваюць аўтары заявы.
«Справядлівы сьвет» заклікае аўтарытэтныя міждзяржаўныя інстытуты, Раду Бясьпекі ААН прыняць вычарпальныя меры для спрыяньня мірнаму ўрэгуляваньню сытуацыі ў Беларусі.