Каля двухсот дзяўчат сталі ў ланцуг у белым адзеньні і зь белымі і чырвонымі кветкамі каля аўтавакзала ў Горадні.
Так яны хочуць выказацца за сумленныя выбары ў Беларусі.
Ім актыўна сыгналяць аўтамабілі, што праяжджаюць міма.
Некаторыя кажуць, што апошняй кропляй, каб выйсьці на акцыю, стала затрыманьне «найхутчэйшага горадзенскага журналіста» Руслана Кулевіча і ягонай жонкі.
Дзяўчаты кажуць, што не баяцца затрыманьня.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні людзі выйшлі на плошчу з партрэтамі дзяўчынкі, параненай у аварыі з вайсковай машынай. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты пажар Лукашэнка не пагасіць», — расейскі апазыцыйны палітык Мілоў