У Горадні людзі выйшлі на плошчу з партрэтамі дзяўчынкі, параненай у аварыі з вайсковай машынай. ФОТА

Чатыры мужчыны з выявамі дзяўчынкі, што пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай, выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні.

Празь некалькі хвілін іх затрымалі людзі ў чорнай форме і зьвезьлі ў мікрааўтобусе з танаванымі шыбамі.

Сярод удзельнікаў быў праграміст Уладзімер Родчанка, якога ўжо затрымлівалі за бел-чырвона-белыя сьцягі ў машыне і песьню Цоя. Машыну да вынясеньня прысуду ў яго забралі.


Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі