У Менску затрымалі валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі. Яны меркавана зьяўляюцца фігурантамі ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 ( «масавыя беспарадкі»), паведамляе Tut.by.
Штабу Віктара Бабарыкі вядома пра пяць затрыманьняў. Гэта Левон Халатран, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзьмітры Нагайчанка, Андрэй Пазьняк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тры гадзіны ў пакоі зь сілавікамі». Калесьнікава расказала падрабязнасьці зьнікненьня ЦіханоўскайПа словах юрыста штабу Максіма Знака, усе пяцёра затрыманыя ў рамках крымінальнага працэсу.
«Папярэдне вядома, што іх затрымліваў ГУБАЗіК. Адвакатаў пакуль не дапусьцілі, але паведамілі, што сьледчыя дзеяньні ажыцьцяўляе ўпраўленьне Сьледчага камітэту Менска. Абвінавачаньне ня прад’яўлена, але, сыходзячы з папярэдніх размоваў, гаворка пра арт. 293. Плюс паступаюць паведамленьні з усёй краіны, што па крымінальнай справе праходзяць і тыя, хто проста ярка выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю», - адзначыў Максім Знак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыя Калесьнікава пракамэнтавала ад’езд Веранікі Цакалы ў Расеі і распавяла пра навіны ад Віктара БабарыкіАкрамя таго, ня атрымліваецца зьвязацца з часткай староньнікаў Віктара Бабарыкі. Ды вечара мяркуецца сабраць інфармацыю па ўсіх затрыманых валянтэрах і чальцах штабу.