Пасьля начной страляніны інтэрнэт-карыстальнікі публікавалі фатаздымкі гільзаў «Зроблена ў Польшчы». Адзін са здымкаў апублікаваў журналіст Славомір Серакоўскі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Паводле яго, гільзы знойдзеныя ў адным зь менскіх двароў, адкуль міліцыянты стралялі па дэманстрантах у ваколіцах гандлёвага цэнтру «Рыга».
Гільзы былі белага колеру. Імаверна, імі стралялі з 12-мм гладкаствольнай зброі.
З 2011 году Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі з боку Эўразьвязу. У 2016 годзе іх паслабілі. Аднак прадаваць зброю і абсталяваньне для здушэньня дэманстрацыяў у Беларусь надалей забаронена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія адмаўляе, што пастаўляла Беларусі сьвятлашумавыя гранаты