Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў бясьпецы разам са сваімі дзецьмі, паведаміў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні.
Па словах Лінкявічуса, яна прыехала ў Літву пасьля ціску з боку ўладаў Беларусі, а службовыя асобы гэтай краіны «не перашкаджалі ад’езду, нават дапамаглі». «(...) у яе не было асаблівага выбару, як толькі пакінуць краіну», — сказаў Лінас Лінкявічус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: відэазапісы Сьвятланы Ціханоўскай былі зробленыя пад ціскамМіністар дадаў, што ў Ціханоўскай была нацыянальная літоўская віза, а яе дзеці прыехалі ў Літву яшчэ раней.
«У яе была нацыянальная віза Літвы, гэта значыць, што яна можа знаходзіцца ў Літве на працягу году без абмежаваньняў, і, мабыць, гэта вызначыла яе выбар зьехаць у Літву», — сказаў міністар.
Паводле ягоных словаў, Ціханоўская знаходзіцца ў выдзеленым дзяржавай жыльлі, ёй далі ахову. Па словах Лінкявічуса, у Літву разам з кандыдаткай прыехала кіраўніца яе штабу Марыя Мароз, яе дзеці таксама ў Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відэазварот Ціханоўскай быў запісаны ў пакоі Лідзіі Ярмошынай. ФАТАФАКТ