Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ўпэўнены, што відэазапісы кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, якія зьявіліся ў аўторак, зробленыя пад ціскам, паведамляе delfi.lt.
«Ніводзін чалавек у здаровым розуме не паверыць, што відэа Ціханоўская запісала добраахвотна. Гэта толькі яшчэ адзін доказ таго, якія мэтады выкарыстоўваюць, каб зламаць чалавека і дух народу. Мы на працягу апошніх некалькіх тыдняў назіралі гэтыя спробы», — пісаў у фэйсбуку Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відэазварот Ціханоўскай быў запісаны ў пакоі Лідзіі Ярмошынай. ФАТАФАКТКіраўнік Літвы падкрэсьлівае, што цяпер Ціханоўскай трэба ачуняць пасьля перажытага шоку і фізычных выпрабаваньняў.
«Літва заўсёды даць прытулак сілам, гатовым пашыраць свабоду і дэмакратыю. Гэтую сытуацыю і новыя падзеі ў Беларусі я сёньня абмяркую з старшынём Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тры гадзіны ў пакоі зь сілавікамі». Калесьнікава расказала падрабязнасьці зьнікненьня ЦіханоўскайСьвятлана Ціханоўская сёньня ўначы прыбыла ў Літву. Паводле МЗС гэтай краіны, ёй было дадзена дзяржаўнае жыльлё і ахова.