Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў, што 12 жніўня падасьць скаргу ў ЦВК аб непрызнаньні вынікаў выбараў. Ён назваў непрымальным жорсткае зьбіцьцё пратэстоўцаў і гібель аднаго з іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі«Непрымальны той узровень гвалту, які мы бачым з боку міліцыі. Але таксама хачу зьвярнуцца да пратэстоўцаў: калі ласка, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ні кактэйлі Молатава, ні каменьне, бо праз гвалт з гэтага боку мы таксама страчваем надзею на перамены ў краіне. Працэс мусіць быць мірны», — сказаў ён карэспандэнту Свабоды.
Паводле папярэдніх вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, агучаных ЦВК 10 жніўня, Андрэй Дзьмітрыеў атрымаў 1,04% галасоў.