Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн у адмысловай заяве выказаўся наконт падзеяў у Беларусі.
«Дэмакратыі будуюцца на простай канцэпцыі, што грамадзяне маюць права абіраць сваіх лідэраў і мець голас у будучыні сваёй краіны. Пасьля пакутаў ад сыстэматычных рэпрэсій на працягу апошніх 26 гадоў пад аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, народ Беларусі патрабуе, каб яго голас пачулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая ноч пратэсту ў Беларусі. Больш гвалту, страляніны і барыкадаў. Адзін загінулыПасьля прэзыдэнцкіх выбараў, азмрочаных фальсыфікацыяй, грамадзяне, якія мірна пратэстуюць, патрабуючы дакладнага падліку галасоў, сутыкнуліся з паліцыяй, якая ўжыла сьвятлошумавыя гранаты, сьлезацечны газ і гумовыя кулі. Рэжым Лукашэнкі адключыў доступ у Інтэрнэт, арыштаваў пратэстоўцаў і незалежных журналістаў і паспрабаваў заткнуць рот замежным назіральнікам. Усё гэта не адпавядае ўчынкам палітычнага лідэра, упэўненага ў тым, што ён перамог на справядліва праведзеных выбарах. Але дзякуючы адважным грамадзянам — журналістам, актывістам і звычайным людзям, якія дакумэнтавалі гэтыя надзвычайныя падзеі, мы ведаем праўду пра напады на дэмакратыю, якія робяцца рэжымам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці спыняць кулі пратэстоўцаўЯ падтрымліваю тых, хто заклікае да празрыстага і дакладнага падліку галасоў і вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Я таксама заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку паважаць правы мірных пратэстоўцаў і ўстрымлівацца ад далейшага гвалту. Мая адміністрацыя ніколі не адмовіцца ад абароны дэмакратыі і правоў чалавека, і мы будзем працаваць з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі і партнэрамі, каб выказвацца ў адзін голас і запатрабаваць павагі да гэтых правоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марціновіч: Нават 3% могуць кіраваць краінай, калі палова зь іх — міліцыя і КДБДжо Байдэн удзельнічае ў выбарах прэзыдэнта ЗША, якія маюць адбыцца сёлета ў лістападзе. Ён быў намінаваны ад Дэмакратычнай партыі – адной з дзьвюх асноўных у ЗША. Паводле сацыялягічных апытаньняў, ён пакуль што мае перавагу над дзейным прэзыдэнтам ЗША, рэспубліканцам Дональдам Трампам.