Сотні людзей выйшлі ў Стоўпцах супраць фальсыфікацыяў на выбарах

Стоўпцы

Некалькі сотняў жыхароў Стоўпцаў выйшлі сёньня на цэнтральныя вуліцы гораду, каб пратэставаць супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Міліцыя не замінала калёне людзей, папрасіўшы не парушаць грамадзкі парадак.

Аднак пазьней шлях пратэстоўцам перагарадзілі супрацоўнікі АМАПу. Яны крычалі на людзей, каб тыя рахыодзіліся па дамах.

Частку людзей ім удалося разагнаць. Рэшту рушыла ў гарадзкі парк і працягнула пратэст там.