Каля ўнівэрсаму «Рыга» некалькі тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў амапаўцаў спрабавалі шумавымі гранатамі разагнаць пратэстоўцаў. Людзі будуюць барыкады на праезнай частцы са сьметніц, платоў, каменьня.
На будаваньне барыкад ля ўнівэрсаму «Рыга» некаторыя пратэстоўцы рэагуюць нэгатыўна, напісаў відавочца.
У раёне пратэсту зьявіліся сілавікі — працяглы час яны не маглі туды дабрацца. «Белсат» піша, што бачылі БТР. Шэраг каналаў паведамляе пра жорсткую зачыстку, выбухі шумавых гранатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску загінуў удзельнік акцыі пратэстуКаля «Рыгі» некалькі тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў амапаўцаў спрабавалі шумавымі гранатамі разагнаць пратэстоўцаў. Аднак урэшце самі пабеглі ў бок Кульман, перадае карэспандэнт Свабоды.
Аўтобусы і тралейбусы ўтварылі ланцуг, цалкам перакрыўшы праезд з боку Бангалор.
Людзі будуюць барыкады на праезнай частцы са сьметніц, платоў, каменьня.
23.45 Сілавікі пусьцілі сьлезацечны газ, людзі разьбягаюцца ў розныя бакі, раздаюць адны адным маскі.
00.00 Пачаўся разгон каля “Рыгі“. АМАП адціскае людзей па вуліцы Бяды ў бок Сурганава. Перад гэтым людзі кідалі каменьне і бутэлькі ў бок міліцыі. Бальшыня пратэстоўцаў сыходзіць. Калі Акадэміі навук, у бок якой таксама адціскаюць пратэстоўцаў, стаіць шмат аўтазакаў.
00.38 Некалькі соцень чалавек вярнуліся да Рыгі пасля зачысткі, пачалі будаваць новыя барыкады.
00.40 Ля ўнівэрсаму «Рыга» стаяць 10 карэт хуткай дапамогі, выглядае, што дапамагаюць людзям на месцы. У паветры чуваць пах сьлезацечнага газу, перадае карэспандэнт Свабоды.
01.42 Ля ўнівэрсаму «Рыга» працягваецца атака на пратэстоўцаў. Вадамёт разагнаў людзей і зьнёс барыкады. Сьветашумавыя гранаты кідаюць з аўтазакаў. Людзі разьбягаюцца ў двары перад і падчас атакі, а пасьля выходзяць на вуліцу Сурганава зноў, перадае карэспандэнт Свабоды.