Праскія беларусы сабраліся ў цэнтры Прагі, каб выказаць салідарнасьць з пратэстоўцамі і палітвязьнямі ў Менску.
Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты і патрабавалі вызваленьня палітвязьняў, спыненьня рэпрэсіяў і правядзеньня свабодных выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле экзыт-полу ў Празе, Ціханоўская набрала больш за 93%