У Бабруйску 9 жніўня затрымалі каля 80 чалавек, сёньня пад ізалятарам затрымалі некалькі сваякоў затрыманых

  • ЯН

ІЛюстрацыйнае фота

10 жніўня каля бабруйскага ізалятара затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі даведацца пра лёс затрыманых падчас пратэстаў 9 жніўня.

Учора ў Бабруйску затрымалі каля 80 чалавек, паведаміў міліцыянт з суду. Іх судзілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

10 жніўня да ізалятара прыйшлі каля 10 родзічаў і сяброў затрыманых, каб даведацца пра іх лёс.

Праз гадзіну-паўтрары да ізалятара падʼехалі аўтобусы з АМАПам, прысутных жорстка затрымалі.

Затрымалі таксама журналістаў Марыну Малчанаву і Віктара Масаловіча з «Бабруйскага курʼера», а таксама Яўгена Васьковіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі да ізалятара

10 жніўня ў Горадні ля мясцовага ізалятара таксама затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі даведацца, што зь із затрыманымі 9 жніўня сваякамі.