Лукашэнка заявіў, што на поўдні Беларусі спрабавалі захапіць райвыканкам

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што на поўдні Беларусі адбылася спроба захапіць райвыканкам. На яго думку, каля 200-300 чалавек былі перакінутыя туды арганізатарамі пратэстаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кіравалі нашымі авечкамі». Лукашэнка заявіў, што пасьлявыбарчыя пратэсты каардынавалі з-за мяжы

Паводле Лукашэнкі, у адным з гарадоў быў акружаны райвыканкам.

«Прыйшлося памежнікам умяшацца — там памежны атрад базуецца. Гэта значыць, у асобных пунктах, дзе сабралі людзей, яны спрабавалі захапіць органы ўлады», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Найхутчэй, маюцца на ўвазе падзеі ў Пінску, дзе ўдзельнікі мірнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў сабраліся на пляцоўцы перад райвыканкамам.

Як паведамлялі сьведкі падзеяў, ня згодныя з афіцыйнымі вынікамі выбараў людзі патрабавалі ад мясцовага начальства выйсьці на перамовы .

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Параненыя блізу 25 хлопцаў з АМАП. Ёсьць пераломы рук, ног»