Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінь першым накіраваў на адрас Аляксандра Лукашэнкі віншаваньне зь перамогай на выбарах прэзыдэнта, паведамляе БелТА.
«Ад імя ўраду Кітаю і кітайскага народу, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаваньні і найлепшыя пажаданьні. Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых посьпехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва», — сказана ў віншаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску затрымалі некалькіх журналістаў, адзін зь іх бачыў у ізалятары каля 200 затрыманыхВіншавальную тэлеграму накіраваў Лукашэнку і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Крамля.
«Разьлічваю, што ваша дзяржаўная дзейнасьць будзе садзейнічаць далейшаму разьвіцьцю ўзаемавыгадных расейска-беларускіх адносін ува ўсіх галінах».
Пра віншаваньне Лукашэнкі зь перамогай паведамляе і прэс-служба кіраўніка Казахстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 250 чалавек затрымалі ў Магілёве падчас пратэстаў«Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сытуацыі, сьведчаць аб народнай падтрымцы Вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаваньне сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі», — гаворыцца ў тэлеграме прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева, апублікаванай на сайце прэзыдэнта ў панядзелак.