Як расказаў праваабаронца «Вясны» Ўладзімер Хільмановіч, у Горадні падчас пратэстаў 9 жніўня затрыманыя сотні чалавек. Дакладная лічба пакуль невядомая.
Людзей адвозілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага раёну, а таксама разьмяшчалі ў турме № 1 у Горадні. Паводле Ўладзімера Хільмановіча, тое, што некаторых затрыманых завозілі ў турму, зьяўляецца парушэньнем іх правоў.
Хільмановіч таксама паведаміў, што ў Лідзе затрыманыя больш за 20 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі ўчора затрымалі 30 чалавек, большасьць будуць судзіцьПаводле інфармацыі прадстаўніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Горадзенскага гарвыканкаму Яўгена Дудко, затрыманых завозілі ў пастарункі амаль усю ноч, уначы ішлі адміністрацыйныя працэсы над імі. Назваць дакладную лічбу затрыманых ён пакуль таксама ня можа. Яна будзе бліжэй да абеду.
Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзень выбараў у Беларусі толькі ў Менску затрымалі больш за 150 чалавек. Сьпіс, АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны» паведаміў пра гібель чалавека падчас пратэсту ў Менску. МУС зьняпраўджвае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, Лукашэнка мае 80.23%, Ціханоўская — 9.9% ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК абвяшчае папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. УЖЫВУЮ