МУС Беларусі: загінулых падчас акцыяў пратэсту не было

Сутыкненьні зь сілавікамі падчас пратэстаў у Менску ў ноч на 10 жніўня

10 жніўня праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч паведаміў пра гібель аднаго чалавека падчас пратэсту мінулай ноччу ў Менску. У МУС Беларусі зьняпраўджваюць гэтую інфармацыю.

«У нас няма загінулых», — сказала Вольга Чамаданава на просьбу пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гібель чалавека падчас пратэстаў уначы на 10 жніўня ў Менску.

Падрабязную інфармацыю аб затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў МУС паабяцалі даць пазьней.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны» паведаміў пра гібель чалавека падчас пратэсту ў Менску. МУС зьняпраўджвае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзень выбараў у Беларусі толькі ў Менску затрымалі больш за 150 чалавек. Сьпіс, АБНАЎЛЯЕЦЦА