Адзін чалавек загінуў падчас пратэсту мінулай ноччу ў Менску, паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч. Паводле інфармацыі Стэфановіча, дзясяткі чалавек сур'ёзна пацярпелі.
Стэфановіч расказаў, што чалавек загінуў ад чэрапна-мазгавой траўмы. Гэта адбылося ў выніку наезду спэцтранспарту на ўдзельнікаў акцыі.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі Свабодзе зьняпраўджваюць гэтую інфармацыі.
«У нас няма загінулых», — сказала Вольга Чамаданава на просьбу пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гібель чалавека падчас пратэстаў у ноч на 10 жніўня ў Менску.
Падрабязную інфармацыю аб затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў МУС паабяцалі даць пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уначы пасьля выбараў хірургаў выклікалі з дому для правядзеньня экстраных апэрацый пацярпелым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК пачаў крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў адносінах да міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начны пратэст у Менску. ШМАТ ФОТА