«Сьледчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны мелі месца на тэрыторыі гораду Менску і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны сёньня ўначы, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім Тэлеграм-канале старшыню Сьледчага камітэту Івана Наскевіча. — Усе супрацьпраўныя дзеяньні суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі зь якіх пацярпелі».
Паводле БелТА, правапарушэньні суправаджаліся зьнішчэньнем маёмасьці, супрацівам прадстаўнікам улады. «У цяперашні час больш за 100 сьледчых працуюць на месцах здарэньняў», — сказаў кіраўнік СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі«Многія з падазраваных і ўжо затрыманых знаходзяцца ў стане алькагольнага ап’яненьня. Сканфіскаваныя запісы камэраў відэаназіраньня. Устаноўленыя і працягваюць вызначацца асобы, датычныя да беспарадкаў. Дзеяньням іх усіх будзе дадзена адпаведная праўная ацэнка», — заявіў Іван Наскевіч.
«Ужо цяпер завялі крымінальныя справы па фактах арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзелу ў іх паводле розных частак арт. 293 КК. Адказнасьць за гэтыя дзеяньні адпаведна — да 8 і 15 гадоў пазбаўленьня волі», — падкрэсьліў старшыня СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Начны пратэст у Менску. ШМАТ ФОТА«Я прашу не паддавацца на правакацыі і заклікі да парушэньня грамадзкага парадку. Праваахоўнымі органамі будуць прыняты ўсе магчымыя захады для абароны канстытуцыйнага ладу», — запэўніў Іван Наскевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты Літвы і Польшчы заклікалі Менск паважаць грамадзянскія правы