ЦВК абвяшчае папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. УЖЫВУЮ

Цэнтральная выбарчая камісія 10 жніўня мае абвясьціць вынікі выбараў прэзыдэнта. Тэлеканал «Настоящее время» вядзе трансьляцыю канфэрэнцыі ад 9-й гадзіны паводле менскага часу.

У нoч на 10 жніўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбыліся жорсткія сутыкненьні АМАПу з пратэстоўцамі. АМАП ужыў сьвятлошумавыя гранаты і сьлезацечны газ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі

Паводле дзяржаўнага экзыт-полу ў Аляксандра Лукашэнкі 79,9% галасоў, у Сьвятланы Ціханоўскай — 6,8%. Паводле папярэдніх вынікаў экзыт-полаў на замежных участках за Святлану Ціханоўскую там прагаласавалі больш за 85% выбарнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі дзяржаўных экзыт-полаў: Лукашэнка — 79,7%, Ціханоўская — 6,8%,
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абноўлены вынік экзыт-полу на замежных участках: больш за 85 працэнтаў за Ціханоўскую

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» уначы паведаміла, што на ўчастках, якія далі зьвесткі, лідзіруе Аляксандр Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына: На ўчастках, дзе падлічылі галасы, лідэрам зьяўляецца Лукашэнка

На прэс-канфэрэнцыі штабу Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам. Ціханоўская падзякавала сябрам гэтых выбарчых камісій за сумленны падлік і паабяцала дапамогу ў выпадку іх звальненьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская паведаміла пра афіцыйную перамогу ў першым туры на некаторых участках