Пра гэта 9 жніўня заявіў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Яго цытуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
«Сёньня ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амэрыканскай нафтай гатунку «Белы арол» аб’ёмам 76 тысячаў тонаў», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БелАЭС правялі трэніроўку «ў складаных сыстэмных умовах»Паводле яго, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плянуецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і да канца месяца ўся партыя паступіць на перапрацоўку.
«Гэта другая танкерная пастаўка амэрыканскай нафты ў Беларусь. Гатунак, пастаўлены ў гэты раз, спэцыяльна распрацаваны ў якасьці аналяга расійскай маркі нафты Urals для эўрапейскіх НПЗ», — дадаў Аляксандр Цішчанка.
Першы танкер з амэрыканскай нафтай для Беларусі выйшаў з порта Бамант 16 траўня. 77 тысячаў тонаў нафты гатунку Bakken былі дастаўлены 5 чэрвеня ў порт Клайпеды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі