На ўчастках, якія далі дадзеныя, лідзіруе Аляксандр Лукашэнка. Гэта вынікае з інфармацыі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелаПАН.
Паводле яе словаў, адсотак яўкі склаў 84%. «Гэта яшчэ не гранічна, таму што Менск будзе ўдакладняцца, але гэта крыху зьменіць, будзе больш за 80%», — сказала Ярмошына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбыліся сутычкі з праваахоўнікамі, ёсьць параненыя. Людныя пратэсты былі ва ўсіх абласных цэнтрах, шэрагу буйных гарадоў«Што тычыцца лідэрства, далі справаздачу некалькі гарадоў і раёнаў па многіх рэгіёнах. У Менску — гэта Ленінскі раён без замежных участкаў, якія да яго прымацаваныя. Яны павінныя даць справаздачу да 15 гадзінаў. У Ленінскім раёне ўзялі ўдзел больш за 64% выбарнікаў. За Лукашэнку прагаласавала амаль 67%, за Ціханоўскую — амаль 15%, і на трэцім месцы — супраць усіх — 8,5%», — паведаміла старшыня ЦВК.
Паводле яе інфармацыі, у чатырох раёнах Берасьцейскай вобласьці (Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім і Маларыцкім) яўка склала 95,7%. «Лукашэнка набірае амаль 79,6%, Ціханоўская — 3,8%, супраць усіх — 1,28%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абноўлены вынік экзыт-полу на замежных участках: больш за 85 працэнтаў за ЦіханоўскуюУ Гомельскай вобласьці ёсьць дадзеныя таксама па чатырох раёнах (Веткаўскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Хойніцкі) — 52 тысячы чалавек. «На першым месцы — Лукашэнка (90%), Ціханоўская — на другім (3,2%), супраць усіх — 2,55%», — заявіла Ярмошына.
У Горадзенскай вобласьці палічаныя вынікі ў васьмі раёнах (Бераставіцкім, Воранаўскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Мастоўскім, Сьвіслацкім). Прагаласавала 124 тысячы выбарнікаў. «На першым месцы — Лукашэнка (92,7%), Ціханоўская — на другім (3,89%), супраць усіх — 1,45%. Тэндэнцыя вымалёўваецца», — сказала старшыня ЦВК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ласка, спыніце гвалт». Зварот Ціханоўскай да беларускіх грамадзян і сілавікоў у ноч на 10 жніўняУ Магілёўскай вобласьці ёсьць дадзеныя па чатырох раёнах (Краснапольскім, Мсьціслаўскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім). Па словах Ярмошынай, на першым месцы Лукашэнка (93,8%), на другім — супраць усіх (3,2%), Ціханоўская — на трэцім месцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сумленныя людзі»: яўка на датэрміновае галасаваньне завышаная прыкладна ўдвая