Журналіст, вядучы, мэдыяэкспэрт Сяргей Дарафееў — пра кароткатэрміновую і доўгатэрміновую пэрспэктыву пратэстаў.
— Калі гаварыць з паліталягічнага пункту гледжаньня на прыроду пратэстаў, якое можа быць іх разьвіцьцё ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве ў Беларусі.
— прагнозы — справа няўдзячная. Я буду апэляваць да клясыкі пратэстнага руху ў розных краінах у розны час з улікам вялікай колькасьці крыніцаў інфармацыі. Па сваім складзе пратэстны рух у Беларусі — неаднародны, што робіць яго мала прагназаваным. Тут ня толькі шматгадовы апанэнты ўлады, але і, па адчуваньням, учорашнія лаялісты Лукашэнкі. Гэты факт можа мець кумулятыўны эфэкт у кантэксьце магчымай незадаволенасьці вынікамі дзяржаўных экзыт-полаў.
Што тычыцца далейшай будучыні. Пасьля аўтамабільных сыгналах на вуліцах, клаксонаў і званкоў ровараў, нябачнай раней самаарганізацыі беларусаў, не прыходзіцца чакаць, што пратэстны патэнцыял хутка пойдзе на спад. Таму, каб захаваць хаця б элемэнтарнае функцыянаваньне дзяржавы, уладзе найхутчэй давядзецца ісьці на саступкі.
Рана ці позна мне бачацца непазьбежнымі хаця б лайт-зьмены ў Канстытуцыю з улікам меркаваньня прыхільнікам альтэрнатыўных сілаў. Непазьбежным будзе і зьяўленьне контураў канкурэнтнага парлямэнтарызму, калі не паўнавартаснага партыйнага будаўніцтва, то зьяўленьня новых сур’ёзных рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Гэта можна чакаць упэўнена Калі гэта адбудзецца, ініцыятыва «Голас» камусьці можа падацца проста гульлівым Tik Tok.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў БеларусіГаворачы гэта, я не прымушаю парушаць закон. Я кажу пра тое, што гісторыя мае падобныя прыклады і падобнае разьвіцьцё падзей у іншых краінах. Да таго ж падзеі ў Беларусі буйнымі геапалітычным гульцамі могуць таксама каталізавацца.
На маю думку, вельмі дакладную паралель правёў расейскі палітоляг Станіслаў Белкоўскі. Ён узгадваў Украіну і білборд кандыдата на прэзыдэнта Януковіча, на якім было напісана: «Надзея добра, надзейнасьць лепей». А надзея — гэта тое, што адчуваецца ў паветры ў Беларусі. Надзея будзе рэалізоўвацца праз мір і здаровы сэнс, а не праз сутыкненьні.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.