Супрацоўніца адной з падстанцыяў хуткай дапамогі ў Менску паведаміла Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, што іх падстанцыя зарэзэрвавала чатыры дадатковыя машыны хуткай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Чакаем вынікаў. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯПаводле яе інфармацыі, такую ж колькасьць машын атрымалі і астатнія падстанцыі – усяго іх у Менску 11. Такім чынам, каля 40 дадатковых машын хуткай дапамогі зарэзэрваваныя ў Менску на бліжэйшыя чатыры дні.
У шпіталі хуткай дапамогі ў Менску адмовіліся пракамэнтаваць зьвесткі пра параненых. Карэспандэнту Свабоды сказалі, што без кіраўніцтва ня могуць даць ніякіх зьвестак і параілі ператэлефанаваць а 8-й раніцы.