У цэнтры Горадні пратэст, затрымалі каля 10 чалавек

Фарны касьцёл у Горадні, архіўнае фота

У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Празь некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць.

Па стане на 21.15 затрыманыя каля 10 чалавек, у тым ліку журналісты Сяргей Людкевіч, Аляксей Кайрыс, Аляксандар Саенка. Людзі спрабуюць схавацца ў фарным касьцёле.