Як галасавала Сьвятлана Ціханоўская. ФОТАРЭПАРТАЖ

Блізу 200 чалавек сустрэлі Сьвятлану Ціханоўскую воплескамі, а таксама воклічамі «Сьвета!» і «Малайчына!». На ганку школы заўважаныя дыпляматы — відаць, тыя, каго акрэдытаваў МЗС Беларусі ў якасьці назіральнікаў

На пытаньне журналістаў, ці чакае яна «гвалтоўнага разгону і правакацыяў», яна перапытала: «Разгону каго?»

Паводле Ціханоўскай, калі правакацыі і будуць, то толькі з боку праваахоўнікаў, але яна ня хоча такога разьвіцьця падзеяў, а хоча толькі справядлівых выбараў. Яна дадала, што заклікала чальцоў выбарчых камісіяў лічыць галасы справядліва

Нацыянальныя назіральнікі ў размове са Свабодай панаракалі на шэраг парушэньняў — несупадзеньне колькасьці людзей у пратаколах і палічаных «па галовах», брак шторак на кабінках ды іншыя тыповыя прыклады

Раней выбарчы штаб прапанаваў фатаграфаваць бюлетэні, каб пасьля адправіць на плятформу «Голас», складваць «гармонікам» і толькі пасьля апускаць у выбарчую скрыню

Дзеля бясьпекі Ціханоўская мінулым вечарам зьехала з кватэры і правяла ноч у іншым месцы

Сьвятлана Ціханоўская прагаласавала бесьперашкодна

За каго яна галасавала, не казала

Выходзіць з участку праз шчыльны натоўп ёй было няпроста

«Калі ўладзе няма чаго баяцца, калі б яны не перажывалі, калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, мы з гэтым пагадзіліся б, калі б выбары былі справядлівыя», — казала Ціханоўская на выхадзе з участку пад воплескі

Яе паплечніца Вераніка Цапкала зьехала з краіны

Іншую яе паплечніцу Марыю Калесьнікаву мінулым вечарам «памылкова» затрымалі і хутка выпусьцілі

Калесьнікава прыйшла падтрымаць Ціханоўскую пасьля галасаваньня