У Менску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мацека Пясэцкага.
«Ганну і журналіста затрымалі, калі яны бралі інтэрвію ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусьцілі, а яе і яшчэ як мінімум адну дзяўчыну завезьлі ў Кастрычнцікае РУУС, потым у турму на Акрэсьціна, а сёньня раніцай нібыта ў Жодзіна», — сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала, у чым яе абвінавачваюць.
Канстанцін сказаў, што перадаць Ганьне перадачу не ўдалося. У пастарунку Канстанціну сказалі, што яе будуць судзіць нібыта заўтра, але ў якім судзе і калі дакладна, пакуль невядома. У інтэрнэце аб’яўлены збор сродкаў на адваката для Ганны Шамко, на штраф і перадачу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі