Перабоі з доступам пачаліся з 8 раніцы. Цяпер сайт не адкрываецца
Праблемы з доступам да сайту «Эўрарадыё» 9 жніўня пачаліся з 8 раніцы. Пра гэта Свабодзе паведаміў галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў.
«З 8-й раніцы частка рэдакцыі, якая знаходзіцца ў Беларусі, ня можа ўвайсьці на сайт. Таксама на тое, што сайт недасяжны, скардзяцца нашы чытачы. З-за мяжы сайт адкрываецца. Найхутчэй, гэта ня DDoS-атака, а нейкае кропкавае блякаваньне», — паведаміў Павал Сьвярдлоў.
Перабоі з інтэрнэтам пачаліся ў Беларусі 9 жніўня з раніцы. Карыстальнікі таксама скардзяцца на працу сэрвісаў VPN і TOR, сацыяльных сетак Twitter і Telegram, сэрвісаў Google.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google
«Белтэлекам» патлумачыў перабоі з доступам замежным трафікам
«Цяпер мы назіраем перабоім з доступам да некаторых рэсурсаў і перагрузку каналаў праз замежны трафік у вялікай колькасьці. Пакуль ня можам вызначыць, генэруюць яго людзі ці машыны — цяпер працуем над гэтым», — пракамэнтаваў Onliner намесьнік гендырэктара Белтэлекама ў тэхнічных пытаньнях Вадзім Шайбакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі запатрабавала ад «Нашай Нівы» выдаліць публікацыю пра імаверны ўкід бюлетэняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі