На ўезьдзе ў Менск з боку Берасьця выстаўлены пост ДАІ, разам зь міліцыянтамі стаяць вайскоўцы. ДАІ прыпыняе некаторыя машыны для праверкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску перакрылі пад’езды да плошчы Незалежнасьці, у цэнтры забаранілі паркавацца. ФАТАФАКТПост на ўезьдзе ў Менск з боку праспэкту Дзяржынскага. Стаяць два вайсковыя аўтамабілі, вайскоўцы, ДАІ.
Таксама паведамляюць пра ваенныя машыны з байцамі ў бронікамізэльках, балаклавах і шаломах, машынах ДАІ на пад'езьдзе ў Менск на маладэчанскай трасе. На узьдзе ў горад выставілі знакі зьніжэньня хуткасьці да 20 км/гадзіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі