8 жніўня а 19-й гадзіне аўтамабілісты зноў зладзілі акцыю салідарнасьці: пачалі гучна сыгналіць і паказваць з машын белыя бранзалеты на руках. Далучыліся і пешаходы. Іх пачаў затрымліваць АМАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск гудзеў. У сталіцы прайшла спантанная акцыя. Фота, відэаКаля 19-й гадзіны машыны на праспэкце Незалежнасьці зноў пачалі сыгналіць. Некаторыя пешаходы спыняліся і віталі кіроўцаў.
Зь некаторых машын зноў гучыць песьня Віктара Цоя «Перемен», за якую ўчора на 10 сутак арышту асудзілі двух супрацоўнікаў Палаца дзяцей і моладзі Ўладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава. Яны ўвечары 6 жніўня ўключылі песьню «Перемен», перабіўшы выступ баяніста Віталя Варанко, у Кіеўскім сквэры, куды павінна была прыйсьці кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская.
Сыгналяць кіроўцы і ў раёне Нямігі.
У раёне Кастрычніцкай плошчы зьявіліся супрацоўнікі АМАПу і пачалі хапаць людзей і саджаць у мікрааўтобусы.