Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі уніяцкі сьвятар, апостальскі візытатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На перадавой мыўся віном. 10 нечаканых фактаў пра айца Аляксандра НадсанаТаксама ў гэты дзень
1618 — гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права.
1655 — расейскія войскі занялі Вільню ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654–1667).
1794 — пачалася першая, двухдзённая (8.8-9.8.1794), атака расейскіх войскаў на Вільню.
1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены.
1919 — польскія войскі занялі Менск.
1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».
1945 — СССР аб’явіў вайну Японіі ў ходзе Другой Сусьветнай вайны.
2008 — у Пэкіне адкрыліся Гульні XXIX Алімпіяды.
2008 — пачаліся актыўныя баявыя дзеяньні ў канфлікце паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Паўднёвай Асэтыяй, Абхазіяй і Расеяй зь іншага.
У гэты дзень нарадзіліся
1912 — Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1530 — Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі.
1780 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай.
1976 — Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.
1977 — архімандрыт Леў Гарошка, беларускі уніяцкі сьвятар, манах-марыянін, гісторык, журналіст, выдавец, перакладчык, галоўны рэдактар часопісу «Божым шляхам».
1986 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.
2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.