Позна ўвечары ў пятніцу ў Менску пачаліся затрыманьні раварыстаў, якія каталіся па цэнтры гораду. У раёне Акадэміі Навук ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці затрымлівалі салдаты ўнутраных войскаў.
Як распавялі карэспандэнту Свабоды відавочцы, каля будынку БНТУ міліцыя і АМАП затрымалі раварыстаў, кідалі іх у аўтазакі і мікрааўтобусы разам з раварамі.
«Легкавая заехала на тратуар, перашкодзіла шлях раварыстам і пачаліся затрыманьні», — кажа сьведка падзей.
Па яго словах, з аднаго боку затрымлівалі людзі ў цывільным і заводзілі людзей у аўтазакі, а зь іншага — у мікрааўтобусы.
Увечары ў цэнтры Менску на праспэкце Незалежнасьці кіроўцы аўтамабіляў, раварысты і пешаходы зладзілі акцыю салідарнасьці.
Каля 19-й гадзіны машыны на праспэкце пачалі сыгналіць. Гудзеньне аўтамабільных сыгналаў чуваць па ўсім праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск гудзеў. У сталіцы прайшла спантанная акцыя. Фота, відэа