Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала і рэстаратар Вадзім Пракоп’еў стварылі фонд дапамогі, каб падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсыфікаваць выбары і публічна раскажуць пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкала заявіў, што ня вернецца ў Беларусь пры ўладзе ЛукашэнкіПра гэта Валер Цапкала расказаў у інтэрвію тэлеканалу АГП-ТВ.
«Ва Ўкраіне мы стварылі фонд дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Яго мэта — падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсыфікаваць выбары і публічна раскажуць беларускай грамадзкасьці пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках. Гэта могуць быць настаўнікі, завучы, чыноўнікі невысокага ўзроўню, якія могуць пацярпець з прычыны сваёй пазыцыі. Ім можа пагражаць непрадаўжэньне кантракту. І заданьне фонду — аказаць такім людзям юрыдычную дапамогу, фінансавую падтрымку, а таксама дапамагчы ў працаўладкаваньні ў краінах-суседзях», — сказаў Цапкала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне дастаткова пяці гадоў, і менчукі б не пазналі горад», — рэстаратар Пракопʼеў пра сваю палітычную амбіцыюПаводле слоў Цапкалы, у фонд ужо пачалі паступаць сродкі ад бізнэсоўцаў беларускага паходжаньня, якія знаходзяцца ў Расеі, чакаецца паступленьне грошай з Польшчы ад беларускай дыяспары.
«Старшынём назіральнай рады фонду прапануем зрабіць Станіслава Багданкевіча», — сказаў Цапкала.